Іосіф Леанко вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці

    Генерал-маёр юстыцыі Іосіф Леанко вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая.

    Іосіф Леанко звольнены са службы ў Следчым камітэце ў запас па пагадненні бакоў з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.