Інтэрв'ю тэлеканалу"Расія 1"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю вядомаму расійскаму журналісту Сяргею Брылёву - вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1".

    Кіраўнік дзяржавы адказаў на комплекс пытанняў, звязаных з вынікамі сустрэчы прэзідэнтаў дзяржаў - членаў Мытнага саюза, Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня.

    У кантэксце Мінскага саміту Аляксандр Лукашэнка асобна абазначыў сваё бачанне ролі Беларусі і яе Прэзідэнта ў арганізацыі і правядзенні названай сустрэчы, праведзенай на фоне трагічных падзей, што прадаўжаюцца ва Украіне.

    "Мы належым да аднаго славянскага свету. І ў гэтым свеце ўспыхнуў пажар. І я гэта балюча і эмацыянальна ўспрымаю, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - І калі мне пачынаюць гаварыць аб тым, што вось нейкія дывідэнды... Глупства поўнае! На гэтым іграць ні ў якім разе нельга! Бяда ў людзей. І хто мы потым будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць нейкія гарачыя галавешкі і выкарыстоўваць для сябе?"

    "Я проста зрабіў тое, чаго хацелі ўсе. Парашэнка хацеў у Мінску правесці гэты саміт. Ён у Расію не паехаў бы, вы ж гэта разумееце, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта не я крычаў: давайце, прыязджайце ў Мінск. Гэта была ідэя Парашэнкі. І без Пуціна гэта сустрэча тут не адбылася б".

    Аляксандр Лукашэнка падзяліўся меркаваннем аб шляхах хутчэйшага ўрэгулявання ўнутрыўкраінскай сітуацыі, а таксама расказаў аб зробленых беларускім бокам захадах па змякчэнні некаторых гуманітарных наступстваў падзей, што адбываюцца ва Украіне.

    У ходзе інтэрв'ю былі таксама падрабязна закрануты тэмы далейшай эвалюцыі Еўразійскага саюза, перспектыў узаемавыгаднай вытворчай кааперацыі Беларусі і Расіі ў галіне перапрацоўкі і паставак сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах уведзеных расійскім бокам абмежаванняў на імпарт тавараў з шэрага краін.

    Плануецца, што падрабязная версія інтэрв'ю выйдзе ў эфіры праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" 6 верасня.