Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Ігар Петрышэнка надзелены паўнамоцтвамі па прадстаўніцтве інтарэсаў Беларусі ў інтэграцыйных аб'яднаннях

11 верасня 2018 года
Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка надзелены шэрагам паўнамоцтваў у мэтах забеспячэння прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэалізацыі палітыкі ў адпаведнай сферы. Указ аб гэтым 11 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Петрышэнка надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі; па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, Ігар Петрышэнка назначаны нацыянальным каардынатарам Рэспублікі Беларусь па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Тэгі: Кадры
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь