Ігар Аляксейчык вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - начальніка авіяцыі

    Прэзідэнт Беларусі вызваліў палкоўніка Ігара Аляксейчыка ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - начальніка авіяцыі.

    На гэту пасаду назначаны палкоўнік Аляксандр Караў.

    Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў Мікалая Грынёва ад пасады начальніка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 верасня.