Губернатар Сахалінскай вобласці Расіі Алег Кажамяка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны

    Губернатар Сахалінскай вобласці Расіі Алег Кажамяка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны Указ № 344 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 верасня.

    Дзяржаўнай узнагароды Беларусі Алег Кажамяка ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.