Група супрацоўнікаў праваахоўных органаў узнагароджана медалямі "За бездакорную службу"

    Вялікая група супрацоўнікаў праваахоўных органаў узнагароджана медалямі "За бездакорную службу" I, II і III ступеней за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 жніўня.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены палкоўнікі міліцыі Андрэй Адаменка, Юрый Манькоў, падпалкоўнік міліцыі Дзяніс Івашчанка, II ступені - палкоўнік міліцыі Васіль Сафонаў, падпалкоўнікі міліцыі Вольга Бескаравайная, Генадзь Кулік, III ступені - палкоўнік юстыцыі Мікалай Шылаў, маёр міліцыі Сяргей Андрэеў, прапаршчык міліцыі Аляксей Гулякевіч.