Гранты Прэзідэнта на 2015 год прадастаўлены выдатным людзям у розных галінах

     Штомесячныя гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год прадастаўлены 67 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 студзеня.

    У галіне навукі гранты прадастаўлены 28 дактарам і кандыдатам навук. Гранты вучоных будуць накіраваны на навуковыя даследаванні па розных напрамках, такіх, як хімічныя тэхналогіі і матэрыялы, энергабяспека, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, атамная энергетыка, нанаматэрыялы і іншыя.

    У сферы адукацыі гранты прадастаўлены 14 кіраўнікам і спецыялістам устаноў адукацыі, якія маюць навучальна-метадычныя распрацоўкі, вынікі якіх укаранёны ў навучальны працэс.

    У галіне аховы здароўя гранты выдзелены 15 спецыялістам на навуковыя распрацоўкі ў галіне анкалогіі, транспланталогіі, кардыялогіі і кардыяхірургіі, педыятрыі, алергалогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, хірургіі і траўматалогіі, на павышэнне эфектыўнасці проціэпідэмічных мерапрыемстваў, зніжэнне частаты ўнутрыбальнічных інфекцый.

    У сферы культуры адзначаны 10 спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры. Гранты будуць накіраваны на рэалізацыю культурных праектаў, што садзейнічаюць захаванню нацыянальных традыцый і прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры.

    Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку дзейнасці, што мае прыярытэтнае значэнне для развіцця краіны, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, а таксама з'яўляецца сведчаннем дзяржаўнай падтрымкі спецыялістаў гэтых галін, якія ўнеслі значны ўклад у іх развіццё.