Георгій Сасноўскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны

    Кіраўнік франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы" Георгій Сасноўскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у папулярызацыю айчыннай культуры за мяжой і падтрымку маладых беларускіх музыкантаў.

    Адпаведны Указ № 288 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня.