Валерый Гайдучонак вызвалены ад пасады намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі

    Генерал-маёр юстыцыі Валерый Гайдучонак вызвалены ад пасады намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі і звольнены са службы ў запас па хваробе. Гэта прадугледжана Указам № 214, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня.