Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Галоўны рэдактар газеты "Литовский курьер" узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

21 лютага 2018 года

Галоўны рэдактар газеты "Литовский курьер" Валерый Траццякоў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага.

Гэтай узнагароды Валерый Траццякоў удастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязей Беларусі і Літвы, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь