Дзяржузнагарод удастоены ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы

    За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значныя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы ўдастоены дзяржузнагарод. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Печань і начальнік 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы Канстанцін Моластаў.

    Акрамя таго, 13 ваеннаслужачых з розных падраздзяленняў удастоены медалёў "За адзнаку ў воінскай службе" і "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".