Дзяржузнагарод удастоены 8 выкладчыкаў і кіраўнікоў беларускіх ВНУ

    Дзяржаўных узнагарод удастоены восем выкладчыкаў і кіраўнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    За шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў удастоены ордэна Францыска Скарыны загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Таранцей.

    Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Валянціна Латышава, дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Леанід Шылін.

    Дэкан факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандр Волчак, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Нечухрын, загадчык кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вера Пракапцова, прафесар кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Віталь Севяранін удастоены медаля Францыска Скарыны.

    Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнні, у адпаведнасці з якімі Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўляецца шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.