Бел
Галоўная   /  Падзеі

Дзяржава выдзеліць Br905 тыс. навучальным установам БПЦ на выплату зарплат і стыпендый

29 студзеня 2019 года
У рамках штогадовага прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі духоўным навучальным установам Беларускай праваслаўнай царквы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні ў 2019 годзе больш як Br905 тыс. апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Грошы будуць выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта і накіраваны на аплату працы выкладчыкаў і работнікаў, якія забяспечваюць адукацыйны працэс, выплаты стыпендый студэнтам і навучэнцам шэрага духоўных навучальных устаноў. Пры гэтым Мінскай духоўнай акадэміі выдзеляць Br180,4 тыс., Мінскай духоўнай семінарыі - Br337,3 тыс., Віцебскай духоўнай семінарыі - Br216,9 тыс., Мінскаму духоўнаму вучылішчу Мінскай епархіі - Br170,8 тыс.

Аб'ёмы сродкаў, што выдзяляюцца, вызначаны згодна з патрабаваннямі заканадаўства, якое прымяняецца адносна бюджэтных арганізацый, з улікам штатнага раскладу адукацыйных устаноў Беларускай праваслаўнай царквы і колькасці навучэнцаў у іх.

Расходы былі разлічаны Міністэрствам фінансаў на падставе пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 студзеня 2000 года № 6 "Аб мерах па ўдасканаленні ўмоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", Указа ад 6 верасня 2011 года № 398 "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў", а таксама з улікам прагназуемага ў 2019 годзе росту тарыфнай стаўкі першага разраду.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь