Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і АПК
Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу. Адпаведны Указ № 51 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэны і медалі прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
У ліку ўзнагароджаных ордэнам Айчыны III ступені старшыня СВК "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Васіль Юхімук, трактарыст-машыніст КСУП "Ніва-Барсукі" Кіраўскага раёна Аляксандр Петранкоў.
Сярод удастоеных ордэна Пашаны Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, генеральны дырэктар СААТ "Камунарка" Іван Данчанка, дырэктар ААТ "Горкілён" Віталь Еўціховіч, вадзіцель РУП "Вучэбна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі" Віктар Васілевіч.
Акрамя таго, вялікая колькасць прадстаўнікоў сельскагаспадарчай сферы ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Шэрагу работнікаў прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" і "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".