Бел
Галоўная   /  Падзеі

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці

4 чэрвеня 2020 года
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Указам № 191 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры выратаванні людзей у час пажару, значны ўклад у ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці, развіццё чыгуначнага транспарту, мышанабудавання, выдавецкай справы і кнігадрукавання, заслугі ў галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, сацыяльнай абароны, гандлю, навукі, адукацыі, мастацтва і культуры.

У прыватнасці, ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Борыс і начальнік 3-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Высоцкі.

Ордэна Пашаны ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара па фінансах ААТ "Керамін" Алена Наталевіч і слесар па рамонце рухомага саставу лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Палуянчык.

Вядучыя майстры сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч і Арнольд Памазан узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Медаля "За выратаванае жыццё" ўдастоены камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Ёрш.

Заслугі шэрага супрацоўнікаў праваахоўных органаў і Дзяржпагранкамітэта адзначаны медалямі "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы", "За адзнаку ў воінскай службе" і "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку".

Вялікая група работнікаў розных галін, дзеячы культуры, мастацтва, навукі і адукацыі ўдастоены медалёў "За працоўныя заслугі" і медалёў Францыска Скарыны. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 192 аб узнагароджанні шэрага работнікаў аграпрамысловага комплексу ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне выдатных вытворчых паказчыкаў.

Ордэна Айчыны II ступені ўдастоены старшыні кааператываў "Фядорскі" Столінскага раёна і "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Рыгор Дзямко і Аляксандр Лапацентаў адпаведна.

Заслугі шэрага работнікаў сельгаспрадпрыемстваў адзначаны ордэнам Пашаны. У іх ліку - трактарыст-машыніст ААТ "Прынёманскі" Навагрудскага раёна Юрый Вітуль, галоўны аграном ААТ "Морач" Клецкага раёна Уладзімір Кісель і дырэктар ААТ "Хацілы-Агра" Пастаўскага раёна Вячаслаў Крыштафовіч.

Акрамя таго, прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны медалямі "За працоўныя заслугі" і ганаровымі званнямі "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці яна аб'яўлена сямі работнікам рэгіянальных інспекцый і апарату Міністэрства па падатках і зборах.

За шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых работнікаў і ўкараненне навукаёмістых тэхналогій у вытворчасць Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі моцнатокавай электронікі Інстытута ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіміру Барышэўскаму.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь