Дзяржаўных узнагарод Беларусі за асабісты ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС удастоены 12 чалавек

    Дзяржаўных узнагарод Беларусі за шматгадовую плённую працу, асабістую мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, значны асабісты ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС удастоены 12 чалавек у розных сферах дзейнасці.

    Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

    Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня Нараўлянскага райвыканкама Валерый Шляга ўдастоены ордэна Пашаны.

    Медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" узнагароджаны дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" Васіль Гуркоў і дацэнт 1-й кафедры дзіцячых хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Таццяна Роўбуць.

    Сем чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Гарбачоў, старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, старшыня міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання "Дапамога дзецям Чарнобыля" Генадзь Карэцкі.