Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі

12 сакавіка 2018 года
Дзень судовага эксперта ўстаноўлены ў Беларусі. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка.

Свята будзе адзначацца 22 красавіка. Гэта дзень падпісання Прэзідэнтам у 2013 годзе Указа аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якому ў гэтым годзе спаўняецца 5 гадоў.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння прэстыжу прафесіі судовага эксперта, замацавання і развіцця традыцый у сферы судова-экспертнай дзейнасці.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь