Бел
Галоўная   /  Падзеі

Даклад Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча

6 верасня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 6 верасня з дакладам Старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча, які праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб дзейнасці ведамства і расследаванні крыніманальных спраў, што знаходзяцца ў яго на кантролі.

"Першае пытанне - сітуацыя ў Следчым камітэце. Вы ведаеце, што я вельмі ўважліва сачу за работай Следчага камітэта. Хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, ці супадае ён з маім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся ходам расследавання крымінальных спраў, якія знаходзяцца на асабістым кантролі Кіраўніка дзяржавы. "Я так прыкінуў, што іх нямала. Вельмі шмат гэтых крымінальных спраў. Як ідзе следства? Ці ўсё там сумленна, аб'ектыўна і справядліва?" - спытаў ён.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў супрацоўніцтва следчых ведамстваў Беларусі і Расіі. "Калі Аляксандр Бастрыкін (Старшыня Следчага камітэта Расіі) быў тут, мы дамаўляліся аб больш цесным узаемадзеянні нашых падраздзяленняў. Вы правялі сумесныя калегіі, і хацелася б ведаць вашы ўражанні", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў Іван Наскевіч, у цэлым у дзейнасці Следчага камітэта праблемных пытанняў няма. "Спакойна, планамерна працуем у рамках дзеючага заканадаўства. Ніякіх вострых момантаў сёння таксама адзначыць не магу. Асабліва гэта, напэўна, звязана з тым, што стан злачыннасці ў цэлым спрыяе таму, каб вялася такая спакойная, планамерная работа", - адзначыў ён.
Тэгі: Сустрэчы
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь