Даклад Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня прыняў з дакладам Старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.
"У бліжэйшы час мы правядзём нараду па выніках мінулага года па ўсіх праваахоўных блоках, запрасіўшы і судовую галіну ўлады, з мэтай абазначэння і разгляду пытанняў, якія знаходзяцца ў мяне на кантролі, пачынаючы з рэфармавання судова-следчай сістэмы ў цэлым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заслухаў даклад аб асноўных выніках работы Следчага камітэта ў 2016 годзе, у тым ліку аб праводзімай у ведамстве аптымізацыі. "Аптымізацыя датычыцца ўсіх. У меншай ступені, відаць, Следчага камітэта, таму што ён створаны зусім нядаўна. Але прайшло дастаткова часу, каб пераканацца ў тым, ці правільна і структурна мы пабудавалі наш Следчы камітэт, ці правільна размеркавалі функцыі і абавязкі паміж органамі дазнання і гэтак далей. Гэта пытанне таксама будзе абмяркоўвацца на нашай шырокай нарадзе з удзелам і Следчага камітэта. Гэта адно з асноўных пытанняў, якое пранізвае ўсю сістэму да Вярхоўнага суда", - звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся вынікамі расследавання найбольш
рэзанансных крымінальных спраў. Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць
раскрыцця спраў, якія цяпер знаходзяцца ў вядзенні Следчага камітэта, у
прыватнасці, жорсткага забойства бізнесмена ў Беразіне. "Гэта пытанне гонару. Я
папярэджваў і кіраўніка МУС: ён паабяцаў раскрыць гэту крымінальную справу. Вы
павінны звяртаць увагу на такія справы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Таксама было даложана аб ходзе
расследавання крымінальнай справы, узбуджанай адносна мінчаніна, які ўчыніў
нападзенне на міліцыянера ў навагоднюю ноч. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што
ніхто не мае права аказваць супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і тым больш
прымяняць у адносінах да іх насілле, паколькі гэта можа прывесці ў тым ліку да
выкарыстання праваахоўнікамі зброі - безумоўна, у рамках заканадаўства.
Усяго ў вядзенні Следчага камітэта ў 2016
годзе знаходзілася больш за 130 тыс. крымінальных спраў, з якіх звыш 52 тыс.
скончана вядзеннем па справе. На сустрэчы было адзначана, што ўзровень
злачыннасці ў Беларусі зменшыўся ў мінулым годзе на 4,5 працэнта. Скарацілася і
колькасць спраў, па якіх былі вынесены апраўдальныя прыгаворы з-за дапушчаных
следчымі парушэнняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.