Даклад старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка прыняў з дакладам старшыню праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса.

    Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў больш строга ставіцца да спагнання пратэрмінаваных крэдытаў.

    Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў пазіцыю Банка развіцця па спагнанні праблемных даўгоў і запатрабаваў працаваць не толькі з пазычальнікамі, якія дапускаюць пратэрмінаваныя даўгі, у асноўным гэта сельгаспрадпрыемствы, але і з аблвыканкамамі.

    "Мы дамаўляліся, што ў банку ніякай дабрачыннасці быць не павінна. Банк павінен функцыянаваць на жорсткіх умовах і падтрымліваць толькі тыя праекты, якія будуць акупляцца, пры гэтым пажадана ў кароткатэрміновай перспектыве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнту было даложана аб выніках работы Банка развіцця за 9 месяцаў бягучага года, крыніцах прыцягнення рэсурсаў.

    Сяргей Румас паведаміў, што завяршаецца падрыхтоўка падагульняючых дакументаў. Большая частка пытанняў, якія ўносяцца на Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, узгоднена, усяго парадак дня налічвае 13 пытанняў.

    Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў дзейнасць Беларускай федэрацыі футбола, якую ўзначальвае Сяргей Румас. На думку Кіраўніка дзяржавы, федэрацыі трэба звярнуць значную ўвагу на гульню нацыянальнай зборнай.

    "Шчыра кажучы, акрамя апошняй гульні БАТЭ, няма на што глядзець і няма чаму радавацца, асабліва зборнай, - сказаў Прэзідэнт. - Трэба значную ўвагу звярнуць на нашу нацыянальную зборную, таму што гэта вельмі дрэнны сігнал як для кіраўніка федэрацыі, так і для федэрацыі ў цэлым".

    "Што датычыцца апошняй гульні БАТЭ, то тут таксама асабліва спадзявацца няма на што. Малайцы, хоць класам калі ўступаюць, дык перабегалі і не далі магчымасці гуляць іспанцам. Але вынік ёсць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.