Даклад Старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерыя Вакульчыка.

    Старшыня КДБ далажыў Кіраўніку дзяржавы аб рабоце ведамства ў сферах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны эканамічных інтарэсаў краіны, пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку па лініі процідзеяння тэрарызму.

    Абмяркоўваліся таксама бягучая абстаноўка ў краіне і пытанні, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта Беларусі.