Даклад Старшыні КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 верасня прыняў з дакладам Старшыню КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка.

Кіраўнік КДБ далажыў аб аператыўнай абстаноўцы ў сферы адказнасці ведамства, актуальных тэндэнцыях, патэнцыяльных выкліках і пагрозах, якія могуць закранаць інтарэсы нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў тых ці іншых пытаннях.

Абмяркоўваліся таксама тэмы абароны эканамічных інтарэсаў краіны, далейшага развіцця міжнароднага супрацоўніцтва КДБ Беларусі ў процідзеянні трансгранічнай злачыннасці, у тым ліку тэрарызму, наркатрафіку, нелегальнаму гандлю зброяй і боепрыпасамі.

Па выніках даклада і аналізу бягучай абстаноўкі ў краіне Аляксандр Лукашэнка даў шэраг канкрэтных даручэнняў.