Даклад Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея

  • 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 лютага прыняў з дакладам Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Кіраўніком дзяржавы быў дадзены шэраг канкрэтных даручэнняў па рэалізацыі знешняй палітыкі на ключавых напрамках.

Так, Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць актывізаваць работу ўрада па асваенні $7 млрд кітайскага крэдыту. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта вельмі добрыя грошы для Беларусі, асабліва цяпер. "Мы маглі б прафінансаваць вельмі многія праекты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У бліжэйшы час Прэзідэнту будзе прадстаўлены даклад аб праблемах, якія датычацца работы ўрада перш за ўсё, па асваенні ў эканоміцы Беларусі $7 млрд кітайскага крэдыту.

Нядаўна кіраўніку беларускай дзяржавы паступіла пісьмо ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у якім ён яшчэ раз падкрэсліў факт падтрымкі Беларусі з боку КНР. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прадаўжаць работу з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана аб ходзе падрыхтоўкі да пасяджэнняў Вышэйшага дзяржаўнага Савета, Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, а таксама да чарговага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб нядаўніх сустрэчах у Сочы з Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным і Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Бакі падрабязна абмеркавалі многія праблемы, дамовіўшыся разам выходзіць з эканамічнай сітуацыі, якая склалася. "Прэзідэнт Расіі і прэм'ер не толькі паабяцалі, але прынялі рашэнне аб падтрымцы, як бы ні было складана ў Расіі, эканомікі Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У кантэксце развіцця адносін з Захадам, Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і ў далейшым не будзе даваць невыканальных абяцанняў партнёрам на міжнароднай арэне. "Усе разумеюць, калі мы сказалі - мы зробім. Калі мы не можам, мы не гаворым", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца развіцця супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам, Прэзідэнт адзначыў: "Калі пойдуць на падтрымку Беларусі, аб якой мы запытвалі, - дзякуй, не пойдуць, значыць, не пойдуць". "Але весці перагаворы з імі трэба з улікам нашых пазіцый, таго, што мы таксама ім абяцалі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка і выказаў перакананасць, што ў МВФ з разуменнем паставяцца да такой пазіцыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што фонд не ўносіць Беларусі незразумелыя і непатрэбныя прапановы і таму беларускі бок будзе іх рэалізоўваць, як бы ні было складана.

Прэзідэнту было даложана таксама аб выніках знешнеэканамічнай і знешнепалітычнай дзейнасці за 2015 год, аб удзеле Беларусі ў такіх інтэграцыйных структурах і аб'яднаннях як Саюзная дзяржава, ЕАЭС і СНД.