Даклад міністра фінансаў Уладзіміра Амарына

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным браць міждзяржаўныя крэдыты пад 7-8 % і патрабуе мінімізаваць працэнты па прыцягваемых знешніх пазыках. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 9 лістапада, прымаючы з дакладам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына.

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць ненарошчвання знешняга дзярждоўгу, запатрабаваў яго аптымізацыі. Размова, у прыватнасці, ідзе аб мінімізацыі працэнтаў па знешніх пазыках, што прыцягваюцца, у першую чаргу гэта датычыцца пазык наступнага года. Аптымізацыя, у сваю чаргу, як ішла размова ў час даклада, павінна быць нацэлена на пошук унутраных крыніц для выканання абавязацельстваў - гэта даходы бюджэту, унутраны фінансавы рынак.

    Кіраўнік дзяржавы цікавіўся аб'ёмамі дзярждоўгу, якія складваюцца сёння, і перспектывамі пагашэння. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на наступным годзе, таму што ў бягучым сітуацыя, паводле яго слоў, праглядаецца. "Думаю, што і ў будучым крыху нават лягчэй будзе", - лічыць ён.
     
    Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам яму прапануюць узгадніць той або іншы міждзяржаўны крэдыт пад 7-8 %. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такі крэдыт, на пагашэнне якога давядзецца траціць золатавалютныя рэзервы, недапушчальны для дзяржавы, таму дакументы з такімі прапановамі адразу адпраўляюцца назад. "Калі гэта камерцыйны крэдыт - іншая справа, 7-8 % гэта нармальна. Але браць золатавалютныя рэзервы, такія грошы дарагія, я лічу непрымальным", - сказаў Прэзідэнт.

    Акрамя таго, Кіраўніку дзяржавы было даложана, што бюджэт 2015 года будзе выкананы ў запланаваных параметрах, выкананы ўсе абавязацельствы, у першую чаргу сацыяльнага характару. Аляксандр Лукашэнка асобна спыніўся на ўзроўні інфляцыі ў краіне. Гэты паказчык пакуль не перасягае 10 % (да ўзроўню снежня мінулага года).

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі аб'ектыўна нельга мець большую інфляцыю. "Лепш няхай яна будзе адназначнай. Тады ўжо людзі зразумеюць, што і ў наступным годзе ў нас інфляцыя будзе зніжана. Нават калі цяжка будзе з бюджэтам. Прыярытэт - скарачэнне інфляцыі", - запатрабаваў Прэзідэнт.

    Што датычыцца праекта бюджэту на 2016 год, то ён ужо сфарміраваны і адобраны ўрадам. У бліжэйшы час разам з пакетам дакументаў па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця ён будзе ўнесены Кіраўніку дзяржавы на разгляд.