Бел
Галоўная   /  Падзеі

Даклад Міністра фінансаў Максіма Ермаловіча

17 лютага 2020 года
Даклад Міністра фінансаў Максіма Ермаловіча
глядзіце таксама: відэа
17 лютага 2020 года
Даклад Міністра фінансаў Максіма Ермаловіча

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лютага прыняў з дакладам Міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся сітуацыяй з бюджэтам краіны, а таксама тым, як выконваюцца абавязацельствы перад бюджэтнікамі ў частцы зарплат.

"Мы з вамі вызначаліся тыдзень таму, што вы прааналізуеце за гэты тыдзень сітуацыю з бюджэтам у бягучым годзе - як ён складваецца. І некалькі слоў пра бюджэт мінулага года - як ён выкананы. І ў цэлым якая сітуацыя, каб мець уяўленне. А то мы тут змагаемся на розных эканамічных франтах. Але вынік гэтых бітваў заўсёды бачны фінансава ў бюджэце", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама пацікавіўся, як выконваецца бюджэт па асноўных артыкулах. "Што з зарплатамі бюджэтнікаў, ці выконваем мы гэтыя абавязацельствы, асабліва па той рэформе заработнай платы, аб якой мы гаварылі? У СМІ пішуць рознае, але хацелася б ведаць, як ідуць справы. І па астатніх пытаннях фінансавання з бюджэту", - спытаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў далажыць аб прапановах па змяненнях на страхавым рынку: "Не забудзьце сказаць пра "Белдзяржстрах", страхавыя арганізацыі. Вы ўносіце прапанову па нейкім перафармаціраванні, ператварэнні ў ААТ. Я ў вас пытаўся, што за праблема, ці можаце вы працаваць. Вы сказалі, што можаце, і зноў уносіце прапанову. Гэта значыць, можаце працаваць па-старому, як гэта ёсць, нічога не ламаючы. Раптам вы прапануеце зрабіць акцыянернае таварыства на гэтай базе. Навошта мы робім гэтыя крокі? Хацелася б, каб вы растлумачылі і сваю работу па страхавым напрамку".

Максім Ермаловіч далажыў, што выкананне бюджэту 2019 года па ўсіх паказчыках - як даходах, так і расходах - склалася вышэйшае, чым планавалася. "Лепш выкананы мясцовыя бюджэты, бюджэты абласцей, Мінска. Сітуацыя па бюджэтнай збалансаванасці таксама лепшая, чым планавалася. Таму ўсе абавязацельствы, усе заяўленыя ў органы казначэйства плацяжы былі выкананы ў тэрмін і ў поўным аб'ёме. Ніякіх затрымак з выкананнем бюджэту на працягу 2019 года не было", - адзначыў Міністр.

Паводле яго слоў, усе сацыяльныя абавязацельствы, якія ўзяла на сябе дзяржава на 2020 год і якія запланаваны рэспубліканскім бюджэтам, будуць выкананы ў поўным аб'ёме. "Мы працуем у штатным рэжыме. Бюджэтных рэсурсаў для забеспячэння ўсіх першачарговых расходаў, выканання абавязацельстваў перад знешнімі крэдыторамі дастаткова", - дадаў Максім Ермаловіч.
Тэгі: Сустрэчы
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь