Бел
Галоўная   /  Падзеі

Даклад Міністра абароны Віктара Хрэніна

23 лістапада 2020 года
Даклад Міністра абароны Віктара Хрэніна
глядзіце таксама: відэа
23 лістапада 2020 года
Даклад Міністра абароны Віктара Хрэніна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 23 лістапада з дакладам Міністра абароны Віктара Хрэніна.

У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як складваецца сітуацыя ва Узброеных Сілах: "Вы ўжо дастаткова часу працуеце на пасадзе Міністра. Мы за гэты перыяд прайшлі сур'ёзны этап, нам давялося і адмабілізоўваць часці, падымаць і выстаўляць іх на найбольш небяспечныя напрамкі, як нам тады ўяўлялася, ды і цяпер. Пасля ўсіх нашых мерапрыемстваў, звальнення ў запас і прызыву на тэрміновую ваенную службу, які стан Узброеных Сіл, якія асноўныя праблемы?"

Яшчэ адной тэмай сустрэчы Прэзідэнт абазначыў пытанні процідзеяння дэструктыўным сілам, якія спрабуюць расхістаць краіну, і патрыятычнага выхавання моладзі. "Або не проста расхістаць, а разбурыць, - заявіў ён. - Мы бачым як адзін з асноўных недахопаў у гэтай сітуацыі адсутнасць сапраўднага патрыятызму, асабліва ў нашых мужыкоў. Перш за ўсё, у тых (бачым па студэнтах), якія не прайшлі службу ва Узброеных Сілах, якія не каштавалі гэтага хлеба. Праўда, ёсць і сярод прайшоўшых, але гэта адзінкі. Таму ў патрыятычным выхаванні ў нас вялікі прабел, яго трэба ліквідаваць. Якім чынам мы гэта будзем рабіць?" - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы ў Міністра абароны яго прапановамі.

"Як я часта кажу, свет наогул звар'яцеў: апошнім часам усё больш і больш напружаных кропак. Запатрабаванасць у міратворчых аперацыях узрастае, мы з'яўляемся ўдзельнікамі міратворчых місій Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Які тут стан спраў?" - спытаў Прэзідэнт.

У ліпені Аляксандр Лукашэнка наведаў 103-ю Віцебскую паветрана-дэсантную брыгаду. Там ён падрабязна азнаёміўся з баявымі магчымасцямі міратворчай роты, яе экіпіроўкай, узбраеннем і ваеннай тэхнікай, умовамі жыцця і побыту ваеннаслужачых. "Дзе, магчыма, нам давядзецца ў якасці міратворцаў удзельнічаць? Які тут стан: маральны, тэхнічны і фінансавы? Бо гэта пэўныя затраты, праўда, ААН іх кампенсуе. Але тым не менш", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся кадравай работай ва Узброеных Сілах і фінансавым станам беларускай арміі: "Новы год пачынаецца, што нам яшчэ неабходна зрабіць?"

Як заявіў Віктар Хрэнін, сітуацыя ў арміі сёння кантралюемая і кіруемая, Узброеныя Сілы гатовы да выканання задач па прызначэнні. "Мерапрыемствы плана падрыхтоўкі Узброеных Сіл, нягледзячы на ўсе цяжкасці, выкананы на 100%", - падкрэсліў Міністр абароны.

Тэгі: Сустрэчы
© 2021, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь