Даклад міністра абароны Андрэя Раўкова

  • 1

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада адобрыў новы план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі для разгляду на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

План, які будзе дзейнічаць у будучай пяцігодцы, прадставіў Кіраўніку дзяржавы міністрам абароны Андрэй Раўкоў. Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі ўлічаны новыя тэндэнцыі, змяненні абстаноўкі вакол Беларусі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, план неабходна разглядаць у кантэксце ўзаемаадносін на постсавецкай прасторы, дзе функцыянуюць тры буйныя інтэграцыйныя аб'яднанні (СНД, ЕАЭС і Саюзная дзяржава), а таксама развіцця сітуацыі ў сумежных дзяржавах. "Усім вядома, што ва Украіне робіцца, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Мы з гэтым не можам не лічыцца". Ён дадаў, што даводзіцца ўлічваць існуючую там сітуацыю, паток нелегалаў, зброі і гэтак далей.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на тое, што адбываецца каля заходніх рубяжоў Беларусі, дзе назіраецца ўзмацненне групоўкі Паўночнаатлантычнага альянсу (НАТА), у прыватнасці, ваенна-паветранага і наземнага складніка. "Мы таксама гэта ведаем. Мы ведаем аб пашырэнні сістэмы ПРА Злучаных Штатаў Амерыкі на Захадзе, ведаем таксама аб нейкіх задумах па ядзернай зброі. Усё гэта нам давядзецца ўлічваць", - сказаў Прэзідэнт.

Як было даложана Кіраўніку дзяржавы, змяненні знешняй абстаноўкі былі максімальна ўлічаны ў плане. Акрамя таго, Прэзідэнт азнаёміўся з тым, як прадстаўлены інтарэсы і падыходы Беларусі ў арганізацыі, будаўніцтве і прымяненні рэгіянальнай групоўкі войскаў. Аляксандру Лукашэнку таксама было даложана аб змяненнях, якія прапануе ўнесці Расія.

Новы пяцігадовы план падлягае зацвярджэнню на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, дзе старшынствуе Прэзідэнт Беларусі. Гэта будзе адно з цэнтральных пытанняў парадку дня. Чакаецца, план уступіць у сілу ў студзені будучага года.