Даклад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў 11 студзеня з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана.
Віктар Шэйман далажыў Прэзідэнту аб выніках работы прадпрыемстваў сістэмы Кіраўніцтва справамі ў 2020 годзе, вынікі паказаны нядрэнныя. У прыватнасці, выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала Br2,6 млрд (рост больш як на 140%). Добра спрацавалі сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва - ва ўсіх галінах выраслі аб'ёмы вытворчасці. Больш сціплыя вынікі ў сувязі з пандэміяй паказалі гасцінічная справа, турыстычная галіна, грамадскае харчаванне.
Што датычыцца гандлю, дадатнае сальда склала каля $150 млн.
Закранаючы супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента, Віктар Шэйман далажыў аб заключэнні кантракта на пастаўку тэхнікі ў гэты рэгіён і аб прапрацоўцы наступнага дагавора. Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва трактарнага завода ў адной з афрыканскіх краін.
У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Віктар Шэйман таксама абмеркавалі падрыхтоўку да будучага Усебеларускага народнага сходу і новыя напрамкі работы.