Бел
Галоўная   /  Падзеі

Даклад па праекце Указа "Аб кампенсаванні расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду"

10 красавіка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за стымуляванне людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах. Аб гэтым ён заявіў 10 красавіка пры абмеркаванні праекта Указа "Аб кампенсаванні расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду".

"З улікам таго, што мы ўводзім у строй атамную станцыю, з'явяцца дадатковыя аб'ёмы электрычнай энергіі. Як я часта гаварыў, нам трэба больш спажываць электраэнергіі, таму што ў нас яе будзе нават з лішкам (калі як цяпер будзем выкарыстоўваць існуючыя магутнасці, плюс дабавяцца). Гэта чыстая энергія. Сёння трэнд у свеце наогул - пераход на чыстую энергію. І мы менш будзем залежаць ужо ад прыроднага газу. Недзе на 5 млрд куб.м менш будзем спажываць паводле нашых разлікаў", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што ўнесены праект Указа датычыцца спажывання электрычнай энергіі насельніцтва і галоўнае пытанне - як стымуляваць яе спажыванне. "Тут пэўныя, можна сказаць, ільготы і пэўныя патрабаванні да насельніцтва: калі вы не будзеце выконваць нейкія ўмовы, ільготы не атрымаеце і будзеце плаціць па больш высокім тарыфе", - сказаў Прэзідэнт.

"Цалкам правільна - механізм кампенсацыі затрат насельніцтва пры павелічэнні спажывання ў індывідуальных жылых дамах", - пацвердзіў віцэ-прэм'ер Юрый Назараў.

"Так, мы можам ім (грамадзянам - уладальнікам індывідуальных жылых дамоў. - Заўвага) дапамагаць, кампенсаваць будзем. Але калі ўліку не будзе і іншыя пытанні не будуць вырашаны, то будуць плаціць максімальна за свае грошы", - прадоўжыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым плане яму патрэбна кансультацыя, з якіх падыходаў неабходна зыходзіць пры прыняцці таго ці іншага рашэння. "Таму што пытанне датычыцца насельніцтва. І каб мы не перакінулі гэта пытанне цалкам на насельніцтва. Потым, улік павінен быць арганізаваны. Калі мы проста запішам на паперы, а насельніцтва не зможа гэта зрабіць... Вось гэта мяне перш за ўсё хвалюе. Каб не бабахнулі па галаве людзям, а потым будзем адкручваць назад, калі нешта не так", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы разам з тым упэўнены ў неабходнасці стымуляваць людзей да большага спажывання ў жылых дамах электрычнай энергіі, таму што гэта ў тым ліку больш бяспечна ў параўнанні з выкарыстаннем прыроднага газу і важна з пункту гледжання эканомікі. "Вядома, трэба падштурхоўваць людзей. Я з гэтым згодны. Але гэты штуршок не павінен быць смяротным, калі гаварыць проста, па-народнаму. Гэта мяне больш за ўсё хвалюе, каб мы тут не нахамуталі. Каб гэта было спакойна, паступова", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Гэта ўжо другі крок па сутнасці. У 2019 годзе прынялі рашэнне аб індывідуальных тарыфах на электрычную энергію для насельніцтва. І мы бачым, што насельніцтва пачало павялічваць спажыванне і будаўніцтва новых дамоў з выкарыстаннем электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння, прыгатавання ежы. Цяпер гаворым аб тым, што ў тых дамах, якія пабудаваны ўжо, у якіх жывуць людзі, таксама трэба даць пэўны стымул, каб павялічылі выкарыстанне электраэнергіі на гэтыя мэты. Ідзе сістэмная работа", - далажыў віцэ-прэм'ер.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і старшыня Мінскага гарвыканкама Анатоль Сівак.

Праект Указа распрацаваны ў мэтах стымулявання грамадзян да пераходу ў сваіх жылых дамах на выкарыстанне электрычнай энергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Размова ідзе аб аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах.

Тэгі: Нарады
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь