Даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 лютага, заслухаўшы даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе, катэгарычна адхіліў меры, якія могуць ударыць па насельніцтве.
Кіраўнік дзяржавы ўважліва прааналізаваў прапановы, якія ўносяцца ўрадам, і шэраг з іх раскрытыкаваў. "Гайдараўскія рэформы расійскага ўзору беларусам не патрэбны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што з яго боку не будзе "ніякага адабрэння так званых непапулярных мер, якія сёння яшчэ раз удараць па насельніцтве".
Так, Прэзідэнт рашуча адхіліў прапановы ўрада па агульнай прыватызацыі. У Беларусі ў гэтым плане выбудавана празрыстая і выразная сістэма, да продажу дзяржуласнасці ў краіне ставяцца з усёй сур'ёзнасцю. "Мы сёння прадаём тое, што не зусім нам належыць. Там праца пакаленняў, нашых дзядоў і бацькоў. Таму трэба вельмі акуратна падыходзіць да гэтых пытанняў", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Прыватызацыі падлягае любое прадпрыемства, калі інвестар абавязваецца выконваць правы работнікаў на нармальныя ўмовы працы, праводзіць мадэрнізацыю прадпрыемства, вырабляць тавары, што свабодна рэалізуюцца на знешніх рынках, забяспечваючы павелічэнне падатковых паступленняў у бюджэт. "Мы пойдзем на такую прыватызацыю. Іншая краіне не патрэбна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выступіў таксама супраць адмены льгот па ПДВ па прыкладна 35 пазіцыях харчовых тавараў, пачынаючы ад малака, мяса і завяршаючы дзіцячым харчаваннем. Кіраўнік дзяржавы перасцярог, што такі крок прывядзе да немінучага росту цэн, і не факт, што мера пойдзе на карысць бюджэту. "Спадзе попыт, тавараабарот, што і адбываецца. І якія мы дывідэнды атрымаем у бюджэт, якія мільярды сэканомім? Ды ніякіх! Проста пакрыўдзім людзей, плюнем ім у душу, і яны адвернуцца ад улады. Навошта гэта трэба?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў аб прынятай раней устаноўцы аб тым, што рост цэн павінен кампенсавацца павелічэннем даходаў насельніцтва. "У нас што, даходы насельніцтва ў гэты час выраслі? Не. А мы павышаем цэны", - раскрытыкаваў прапанову Кіраўнік дзяржавы. Да ўсяго, мера з адменай ільгот па ПДВ можа прывесці да росту цэн на тавары для дзяцей, паўплываць на дабрабыт сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.
Аляксандр Лукашэнка выказаў абурэнне наконт сітуацыі з тарыфамі на ЖКП. Неабходныя разлікі былі праведзены, аднак, на справе ўсё атрымалася наадварот. "Значыць, надзеньце наручнікі тым, хто не выканаў даведзеныя па маім распараджэнні тарыфы. Надзеньце і публічна пасадзіце дзясятак-другі чалавек. Усё стане на свае месцы, - запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава, які прысутнічаў на дакладзе. - Хопіць з імі жартаваць. Мы тут нешта лічым, плануем, а яны робяць усё па-свойму".
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб да 1 сакавіка Старшыня КДК, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, Прэм'ер-міністр прадставілі яму разлікі тарыфаў ЖКП. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што службовыя асобы, якія не справяцца з дадзенымі даручэннямі, панясуць за гэта адказнасць.
Акрамя таго, КДК было даручана праверыць тарыфы на праезд чыгуначным, прыгарадным, гарадскім транспартам. "Упэўнены, што мы там знойдзем рэзервы. У тым плане, што ў тарыфы ўвайшлі і нейкія невытворчыя, іншыя расходы, якіх там не павінна быць, - адзначыў Прэзідэнт. - Паглядзім, які працэнт насельніцтва кампенсуе ад рэальных затрат, паглядзім на гэтыя затраты".
Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі выбралі шлях сацыяльна арыентаванай эканомікі, і ўлады адкрыта сказалі народу, што чалавек стаіць у цэнтры увагі. "Галоўнае - гэта чалавек. І наколькі магчыма, мы будзем рабіць усё, каб чалавек на сваёй зямлі не быў пакрыўджаны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы нацэліў урад і мясцовыя ўлады актывізаваць вытворчасць на месцах. "Трэба вырабіць і прадаць - тады грошай больш будзе ў бюджэце і не трэба будзе рэзаць дзяржпраграмы", - перакананы Прэзідэнт.
У час сённяшняга даклада Кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены шэраг крокаў па рэалізацыі падатковай і акцызнай палітыкі ў 2016 годзе. Адзін з іх датычыўся павышэння акцызаў на паліва без росту рознічных цэн. Прапануюцца кампенсацыйныя меры для нафтаперапрацоўчых заводаў. Прэзідэнт адзначыў, што не супраць такога кроку, але паставіў умову, каб гэта не закранула насельніцтва. Прапанаванае павышэнне акцызаў на тытунёвыя вырабы прэміум-класа Аляксандр Лукашэнка адобрыў, дадаўшы, што яно будзе нязначным, а грошы, якія паступяць у бюджэт, пойдуць на развіццё аховы здароўя, спорту, падтрымку дзяцінства.
Плануецца, што ў бліжэйшы час Прэзідэнт падпіша прапанаваныя ўрадам прававыя акты, якія прадугледжваюць крокі для вырашэння праблем у эканоміцы, за выключэннем навел, якія не знайшлі падтрымкі ў Кіраўніка дзяржавы.