Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 256 ад 26 чэрвеня 2018 г.

27 чэрвеня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 256, якім уносяцца змяненні ва Указ ад 2 чэрвеня 2009 года № 278 "Аб умовах дадатковага фінансавання мытных органаў і органаў пагранічнай службы".

Дакументам устаноўлены новы парадак дадатковага фінансавання мытных органаў з прыбытку РУП "Белмытнясэрвіс" на мэтавыя патрэбы, а менавіта для будаўніцтва і рэканструкцыі пунктаў пропуску, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а таксама сумеснага фінансавання праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Прыняцце Указа дасць магчымасць знізіць нагрузку на рэспубліканскі бюджэт у частцы фінансавання будаўніцтва аб'ектаў мытнай інфраструктуры, да пачатку II Еўрапейскіх гульняў завяршыць рэканструкцыю пунктаў пропуску "Урбаны" і "Верхні Церабяжоў" (на латвійскім і ўкраінскім напрамках), а таксама забяспечыць прыцягненне каля 15 млн. еўра замежных інвестыцый.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь