Cустрэча з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам

  • 18
  • 1:33

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 30 чэрвеня сустрэчу з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам.

На сустрэчы абмяркоўвалася далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з МАК па лініі алімпійскага руху. Плануецца, што Томас Бах вечарам будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Томас Бах на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам расказаў, што ўпершыню наведаў Мінск 50 гадоў таму ў якасці дзеючага спартсмена і з той пары гэта яго першы візіт у Беларусь. "У мяне захаваліся вельмі добрыя ўспаміны з тых часоў", - дадаў ён.

Прэзідэнту Беларусі на сустрэчы быў уручаны юбілейны медаль Міжнароднага алімпійскага камітэта, выпушчаны  да 125-годдзя арганізацыі.