Cустрэча з кіраўнікамі расійскіх СМІ Клуба галоўных рэдактараў у ТАСС

  • 26

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня правёў сустрэчу з кіраўнікамі буйнейшых расійскіх сродкаў масавай інфармацыі Клуба галоўных рэдактараў у ТАСС.

У час адкрытай размовы, якая прадаўжалася амаль тры гадзіны, удзельнікі сустрэчы паспелі абмеркаваць самае шырокае кола пытанняў, галоўнай тэмай сустрэчы сталі беларуска-расійскія адносіны. Аляксандр Лукашэнка падрабязна расказаў, як цяпер развіваюцца двухбаковыя сувязі паміж краінамі ў грамадска-палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама раскрыў свае чаканні ад маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета. Абмяркоўваліся і пытанні сферы міграцыйнага кантролю.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі на інтэграцыйных пляцоўках. У сувязі з гэтым былі абмеркаваны перспектывы развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў і правілы работы ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

На сустрэчы таксама прагучалі пытанні аб супрацоўніцтве Беларусі з Кітаем і адносінах краіны з Захадам.

У Кіраўніка дзяржавы цікавіліся меркаваннем аб самых актуальных падзеях міжнароднага парадку дня і ацэнкай падзей, што адбываюцца ў рэгіёне. Асобна была закранута праблематыка ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Было падкрэслена, што вырашыць яго можна толькі за сталом перагавораў.