Cпачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя
беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турэцкай
Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку
тэрарыстычнага акта ў аэрапорце Стамбула.
"У Рэспубліцы Беларусь узрушаны вераломствам тэрарыстаў, якія ўчынілі бязлітасную атаку на пасажыраў і персанал міжнароднага аэрапорта Стамбула", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб вялікай колькасці загінулых і параненых мірных грамадзян адгукнулася глыбокім болем у сэрцы кожнага беларуса. "Наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэслівае нялюдскую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.