Бел
Галоўная   /  Падзеі

Cпачуванне Прэзідэнту Партугаліі Марсэла Рэбела ды Созу

19 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Партугаліі Марсэла Рэбела ды Созу, народу гэтай краіны, сем'ям і блізкім загінулых пры лясных пажарах.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах, выкліканых ляснымі пажарамі ў Партугаліі, з болем успрынята ў Беларусі.

"Разам з усёй Партугаліяй мы глыбока смуткуем па загінулых у выніку гэтай стыхійнай трагедыі, а таксама спадзяёмся на хуткае выздараўленне ўсіх пацярпелых", - гаворыцца ў спачуванні.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь