Cпачуванне Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду, а таксама родным і блізкім ахвяр маштабнай паводкі і апоўзняў.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым ад стыхійнага бедства і аднаўлення разбураным рэгіёнам.