Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 мая прыняў рашэнне аб прысваенні чарговых воінскіх і спецыяльных званняў кіраўнікам сілавых ведамстваў:

    - "генерал-лейтэнант" -  Мністру абароны Андрэю Раўкову,

    - "генерал-лейтэнант" -  Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыю Вакульчыку,

    - "генерал-лейтэнант міліцыі" - Міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу,

    - "генерал-лейтэнант унутранай службы" - Міністру па надзвычайных сітуацыях Уладзіміру Вашчанку.

    Генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку прысвоены класны чын "дзяржаўны саветнік юстыцыі першага класа".