Больш за 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод

    Больш за 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны Указ № 82 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, значны асабісты ўклад у развіццё чыгуначнага транспарту і дрэваапрацоўчай прамысловасці, заслугі ў сферах будаўніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі, культуры і спорту.

    Сярод узнагароджаных ордэнам "За службу Радзіме" III ступені камандзір 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Дзмітрый Бітны, начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Іван Палявода, галоўны інжынер войскаў сувязі Узброеных Сіл - намеснік начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ігар Сафраняк.  

    Старшаму інжынеру-інспектару ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Алегу Бойнічаву прысвоены ордэн "За асабістую мужнасць". Загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогій раслін Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Рашэтнікаў удастоены ордэна Пашаны.

    Вялікая група ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях узнагароджана медалямі за адзнаку ў воінскай службе, ахове грамадскага парадку і ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

    Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" прафесар кафедры эканамічнай бяспекі Акадэміі МУС Аляксей Аўраменка, начальнік фінансавага ўпраўлення Віцебскага гарвыканкама Яўгенія Бардушка, арматуршчык філіяла "Будаўнічае ўпраўленне № 158" брэсцкага Будаўнічага трэста № 8 Васіль Кіслюк, настаўнік Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Гродна Ларыса Сямёнава, трэнер-выкладчык Беларускай федэрацыі футбола Анатоль Усенка.

    Заслугі шэрага супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі адзначаны медалём Францыска Скарыны. Сярод іх акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей, Алег Гарбуз і Андрэй Кавальчук, намеснік галоўнага захавальніка фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Галіна Скарынка, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Іван Штэйнер.

    Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Народным артыстам Беларусі стаў вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Падабед, заслужаным дзеячам навукі - прафесар кафедры алгебры і геаметрыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксандр Скіба, заслужаным урачом - прафесар кафедры ваенна-палявой хірургіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзімір Корык, заслужаным трэнерам - трэнер-выкладчык Гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Аляксандр Кашкалда.

    Ганаровыя званні таксама прысвоены некалькім супрацоўнікам Акадэміі МУС: заслужанага работніка адукацыі Беларусі - прафесару кафедры беларускай і замежных моў Святлане Дзянісавай і прафесару кафедры расследавання злачынстваў Юрыю Юбко, заслужанага супрацоўніка органаў унутраных спраў - начальніку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Вадзіму Паўлаву, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту - начальніку кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі Уладзіміру Лявонаву.

    Сярод узнагароджаных таксама беларускія самбісты, якія служаць у падраздзяленнях унутраных спраў. Ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" прысвоена спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды, інспектару аховы спецыяльнага батальёна міліцыі ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў Івану Аніскевічу, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды, міліцыянеру атрада міліцыі асобага прызначэння галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама Таццяне Мацко і спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды, трэнеру спартыўнай каманды МУС Святлане Цімашэнка.

    Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта. За шматгадовую плённую працу ў машынабудаўнічым комплексе рэспублікі, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё айчыннага аўтамабілебудавання яе ўдастоены былы Першы намеснік Міністра прамысловасці (2015-2019 гады) Генадзь Свідзерскі. За шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прафесару кафедры веласіпеднага, канькабежнага і коннага спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры Уладзіміру Камінскаму. Яе таксама ўдастоены намеснік начальніка юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Алег Тарасенка за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, заслугі ва ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы нацыянальнай бяспекі.