Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Больш за 50 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод

31 мая 2017 года
Чытайце таксама:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 199, у адпаведнасці з якім больш за 50 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод.

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую і плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выключныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці сферы абслугоўвання насельніцтва, навукі, адукацыі, культуры і спорту.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам "За службу Радзіме" III ступені камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Вадзім Дзенісенка, камандзір 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Узброеных Сіл Вадзім Шадура.

Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны саветнік ЗАТ "Галаграфічная індустрыя" Леанід Танін, ордэна Айчыны II ступені - генеральны дырэктар ААТ "Белавежскі" Юрый Мароз, ордэна "За асабістую мужнасць" - начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Шыманскі.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч, вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога драматычнага тэатра Барыс Донін.

Акрамя таго, Указам прысвоены ганаровыя званні прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. У прыватнасці, заслужаным лесаводам Беларусі стаў генеральны дырэктар нацыянальнага парку "Прыпяцкі" Сцяпан Бамбіза, заслужаным дзеячам навукі Беларусі - начальнік навукова-даследчага цэнтра мадэлявання ваенных дзеянняў Ваеннай акадэміі Васіль Булойчык. Спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па фрыстайле Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле Антону Кушніру прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь