Беларусь набудзе будынак у Тбілісі для размяшчэння свайго пасольства

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў распараджэнне аб набыцці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь будынка ў горадзе Тбілісі для размяшчэння пасольства.

    З моманту адкрыцця ў 2016 годзе і да гэтага часу дыпламатычная місія Беларусі ў Грузіі размяшчаецца на арандаваных плошчах, што аплачваюцца з бюджэту. Наяўнасць уласнага будынка дасць магчымасць забяспечыць бяспеку пасольства, зрабіць яго работу больш зручнай для грамадзян. У цэлым гэта падкрэсліць сур'ёзны і доўгатэрміновы характар супрацоўніцтва Мінска і Тбілісі ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.