Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў "Зубраняці" для дзяцей з Польшчы і Японіі

2 ліпеня 2019 года
Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" для 37 дзяцей з Польшчы і 36 - з Японіі. Для гэтага з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры больш як Br168,4 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Запрашэнне дзяцей з замежных краін садзейнічае далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі.

Адпачынак у нашай краіне дзяцей з Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012 года. Для аздараўлення ў Беларусь прыязджаюць юныя жыхары тых раёнаў Японіі, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў у 2011 годзе. Дзеці з Польшчы ўпершыню летам бягучага года запрашаюцца на адпачынак і аздараўленне, арганізаваныя беларускім бокам.

Замежныя госці змогуць скарыстацца санаторна-аздараўленчымі паслугамі на базе лагера "Зубраня", наведаць экскурсійныя, культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь