Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў "Зубраняці" для 92 дзяцей з Кітая

1 жніўня 2019 года
Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" для 92 дзяцей з Кітая. На гэтыя мэты з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляецца амаль Br387 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Фінансавыя сродкі выдзелены ў мэтах рэалізацыі мемарандума аб намерах супрацоўніцтва ў галіне аздараўлення непаўналетніх грамадзян паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Кітая ад 10 студзеня 2019 года.

Традыцыйна ў праграму знаходжання кітайскіх дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе цэнтра "Зубраня" і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і іншых рэгіёнах.

Узаемнае запрашэнне дзяцей будзе садзейнічаць істотнаму паглыбленню супрацоўніцтва краін у сацыяльна-гуманітарнай сферы. Гэта стане яшчэ адным значным мерапрыемствам у рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь