Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Аптымізавана дзейнасць ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Беларусі

10 ліпеня 2018 года
У мэтах аптымізацыі дзейнасці ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны створана дзяржаўная ўстанова "Упраўленне ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь". Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Устаноўлена, што ўстанова з'яўляецца дзяржаўнай бюджэтнай арганізацыяй, падпарадкаванай Міністэрству абароны. Асноўнай яго задачай вызначана ажыццяўленне тэхнічнага кантролю і прыёмкі ўзбраення, ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці.

Структура і колькасць установы вызначаюцца Міністэрствам абароны ў межах колькасці Узброеных Сіл.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь