Аляксандр Радзькоў вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Радзькова ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стане здароўя. Адпаведнае Распараджэнне Прэзідэнт падпісаў 18 мая.