На адрасную падтрымку маладых талентаў выдзелена Br278,85 млн

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 снежня распараджэннем № 237рп зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

    Прынята рашэнне аб заахвочванні 46 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 8 творчых калектываў. Назначаны 5 стыпендый, прысуджаны 17 гранд-прэмій, 5 прэмій, 15 заахвочвальных прэмій, аказана матэрыяльная дапамога 12 актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў.

    На адрасную падтрымку маладых талентаў выдзелена Br278,85 млн.

    Распараджэнне забяспечвае адрасную дзяржаўную падтрымку прадстаўнікоў таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.