Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алега Ермаловіча ад пасады

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алега Ермаловіча ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы, у Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве і Ліванскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 красавіка.