Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з катастрофай самалёта кампаніі Germanwings

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Каралю Іспаніі Феліпэ VI, Федэральнаму Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіму Гаўку, родным і блізкім загінуўшых у выніку катастрофы пасажырскага самалёта авіякампаніі Germanwings на тэрыторыі Францыі, а таксама іспанскаму і германскаму народам.