Спачуванне ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства ў Перу

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Перу Педра Пабла Кучынскі Гадарду і ўсяму перуанскаму народу ў сувязі з ахвярамі стыхійнага бедства.

    "З глыбокім болем і смуткам успрымаюць у Беларусі паведамленні аб панаванні ў Рэспубліцы Перу кліматычнага феномена Эль-Ніньё, вынікам якога сталі шматлікія чалавечыя ахвяры і матэрыяльныя страты", - гаворыцца ў спачуванні.