Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці больш як 50 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці больш як 50 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны ўдастоены гэтай узнагароды за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 28 ліпеня.

    У ліку ўзнагароджаных - работніца Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Людміла Бруцкая, хатняя гаспадыня з п. Жыткавічы Вера Шчур, аператар машыннага даення ААТ "Чарлёна" Мастоўскага раёна Наталля Манько, начальнік аддзялення паштовай сувязі Вяззя Асіповіцкага раённага вузла паштовай сувязі Ганна Лугіна.