Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны Пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічку

    Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічку. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 ліпеня.

    Такой узнагароды дыпламат удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Украінай, павышэнне міжнароднага аўтарытэту Беларусі.